РУС БЕЛ ENG

Бацькоўскі сход

12.12.2023

     

12.12.2023 ва ўстанове прайшоў бацькоўскі сход, на якім выпускнікі і іх бацькі азнаёміліся з асаблівасцямі правядзення рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену, якая адбудзецца 27 студзеня 2024 года.
   У Уздзенскім раёне РЦЭ будзе праходзіць на базе УА "Уздзенскі дзяржаўны каледж". 

    Рэпетыцыя пройдзе па тых жа правілах, што і цэнтралізаваны экзамен у маі 2024 гады. 

    Асаблівасцю рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену ў студзені стане тое, што яна пройдзе па ўсіх прадметах па выбары вучняў, уключаючы дзяржаўную мову - беларускую або рускую.

    У гэтым навучальным годзе як пры правядзенні першага этапа рэпетыцыйнага тэсціравання, так
і пры правядзенні наступных, а таксама на рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену будуць выкарыстаны тэсты з уключанымі заданнямі пятага ўзроўню складанасці. Гэта зроблена для таго, каб прывесці ў поўную адпаведнасць крытэрыі ацэнкі ў школе да крытэрыяў ацэнкі цэнтралізаванага экзамену, які з'яўляецца выніковай формай атэстацыі выпускнікоў.

    Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену праводзіцца для таго, каб выпускнікі 11-х класаў змаглі прайсці поўную працэдуру, пачынаючы з прыезду, запаўнення бланкаў. Таксама гэта добрая магчымасць праверыць свае сілы, таму што структура і складанасць тэстаў пры правядзенні рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену будуць поўнасцю адпавядаць структуры і складанасці тэстаў, якія будуць прапанаваны пры правядзенні як цэнтралізаванага экзамену, так і цэнтралізаванага тэсціравання ў гэтым навучальным годзе.