РУС БЕЛ ENG

Прыём у 1 клас

Арганізацыя прыёму ў 1 клас на 2023/2024 навучальны год

Прыём вучняў у першы клас дзяржаўнай установы адукацыі "Хатлянская сярэдняя школа" Уздзенскага раёна ажыццяўляецца на падставе пункта 3 артыкула 151 Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь (у рэдакцыі 2022 г.). Прыём (залічэнне) асоб ва ўстанову адукацыі для асваення зместу адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі ажыццяўляецца па дасягненні гэтымі асобамі на пачатак навучальнага года ўзросту шасці гадоў або па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў няпоўнагадовай асобы з пазнейшага ўзросту. Па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў няпоўнагадовай асобы пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне)
у I клас асобы, якой шэсць гадоў спаўняецца ў бягучым каляндарным годзе, у першую чаргу залічваюцца дзеці, якія зарэгістраваны і пражываюць на тэрыторыі мікрараёна дзяржаўнай установы адукацыі "Хатлянская сярэдняя школа" Уздзенскага раёна. Пры наяўнасці свабодных месц могуць быць прыняты жадаючыя, якія зарэгістраваны і пражываюць па іншых адрасах.

Неабходныя дакументы для залічэння вучняў у 1 клас

Згодна з Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь і Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі" ад 19.09.2022 № 322, прыём у першы клас ажыццяўляецца на падставе:

заявы ад законных прадстаўнікоў на імя кіраўніка ўстановы адукацыі (запаўняецца на бланку спецыяльнага ўзору ў дзень падачы дакументаў) (п.67 Палажэння аб зустановнеагульнай сярэдняй адукацыі);
копіі пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які пацвярджае асобу дзіцяці;
медыцынскай даведкі аб стане здароўя дзіцяці, згодна з п. 67 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі
(з указаннем медыцынскай групы па фізічнай культуры і здароўю і групы здароўя, якая выдаецца
ў адпаведнасці з датай нараджэння і сапраўдная адзін год).

У адпаведнасці з п. 72 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.09.2022 № 322, прыём дакументаў
у 1 клас дзяржаўнай установы адукацыі "Хатлянская сярэдняя школа" Уздзенскага раёна
на 2024/ 2025 навучальны год ажыццяўляецца:

з 12 чэрвеня па 15 жніўня 2024 года

Прыём дакументаў будзе ажыццяўляцца пры прад'яўленні пашпарта аднаго з бацькоў (законнага прадстаўніка).

згарнуць

Графік прыёму дакументаў у 1 клас

Графік прыёму дакументаў у 1 клас

Месяц

Дзень тыдня

Час

Кабінет

Адказны

Чэрвень

Панядзелак-пятніца

Субота

Трэці чацвер месяца

9.00-17.00

 

9.00-13.00

9.00-14.00

15.00-20.00

Кабінет дырэктара

Кабінет намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце

Рамановіч Н.В.

Бекер І.А.

Ліпень

Панядзелак-пятніца

Субота

Трэці чацвер месяца

9.00-17.00

 

9.00-13.00

9.00-14.00

15.00-20.00

Кабінет дырэктара

Кабінет намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце

Рамановіч Н.В.

Бекер І.А.

жнівень

Панядзелак-пятніца

Субота

Трэці чацвер месяца

9.00-17.00

 

9.00-13.00

9.00-14.00

15.00-20.00

Кабінет дырэктара

Кабінет намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце

Рамановіч Н.В.

Бекер І.А.

 

Атрымаць кансультацыю аб парадку прыёма дзяцей у 1 клас можна па тэлефонам:  

38-3-75; 38-3-41

згарнуць