РУС БЕЛ ENG

"История, традиции, достижения учреждения образования"

Народный краеведческий музей

01.08.2022

Народный краеведческий музей

“Хатляны: ад мінулага да сучаснага”

ГУО «Хотлянская средняя школа» Узденского района

 

аг.Хотляны, Узденский район, Минская область, 223 414

тел. 8 (01718) 38 3 75;

сайт: hotlyan@uzda.edu.by

Профиль: краеведческий;

Руководитель музея: Мацукевич Матвей Николаевич;

Год основания музея: 1986 год;

Площадь экспозиции: 54 кв.м.;

Количество экспонатов: 1565.

Из них 1379- основного фонда.

 

 

Разделы экспозиции:

·        Первое поселение людей на территории деревни Хотляны

·        Жизнь хотлянцев до октябрьской революции

·        Установление советской власти

·        Хотляны в период Великой Отечественной войны

·        История СПК «Хотляны»

·        Образование в деревне Хотляны

·        Совхоз-комбинат «Белая Русь»

В 2013 году под экспозицию школьного музея дополнительно отведено изолированное помещение на втором этаже площадью 14 м.кв., оформлен 8-ой раздел музея, посвящённый погибшему воину-афганцу Мысливцу А.В.

Наш музей - эта главная "машина времени", его предметы сохраняют память прошлого и сообщают ее потомкам, объединяют время и поколения. На базе музея работает три группы экскурсоводов из 5, 7, 9 классов и Совет музея.

Проводятся тематические, обзорные экскурсии. Проводятся исследовательские, поисковые работы. Систематически проводятся массовые мероприятия: встречи с ветеранами войны и труда, специалистами агропромышленного комплекса.

Музей поддерживает тесную связь с учреждениями внешкольного воспитания учащихся Узденского района, сельской и школьной библиотеками, производственными предприятиями агрогородка, детской школой искусств, государственным музеем г.Узда.

Итогом признания  достижений в воспитании молодежи, популяризации и сохранении историко-культурного наследия для музея является присвоение ему звания "народный" в 2004 году. В 2014, 2019 году оно подтверждено четвертый раз и пятый раз.

 

ЦЕННЫЕ ЭКСПОНАТЫ МУЗЕЯ

 

 

 

              Каменная соха

 

Каменная соха напоминает вид плуга. Найдена в окрестностях д.Хотляны. Размеры 40х16х27 см. Единственный экспонат, найденный на территории Беларуси. Второй такой находится в музеи Франции.

 

 

 

Каменные боевые сверлильные топора

 

Изделия из камня, размером 8х5 см и 12х6 см, относятся к 2000 году до н.э.,  найдены на территории д.Хотляны. Использовались в частых межплеменных и межродовых схватках.   

 

 

Фотография 1923 года

Дом крестьянина-бедняка в д.Хотляны Игуменского уезда Минской губернии

 

Дом крестьянина-бедняка, без камина, крыша покрыта древесиной, на которой вырос мох, под перекошенными окнами сушится трава. На толстом бревне сидит хозяин, а рядом стоит босой мальчик.

Фотография сделана в 1923 году Львом Урбановичем Дашкевичем (1882-1957). Знаменитый учёный, публицист и педагог, который проездом побывал в Хотлянах в 1923 году и сфотографировал 5 эпизодов из жизни хотлянцев. Эта фотография внесена в учебник «Гісторыя Беларусі ХІХ ст. – 1917 г.”, 8 класс, 2005 года издания.  

 

 

 

 

                

 

згарнуць

Знакамітыя выпускнікі

01.08.2022
 

Знакамітыя выпускнікі

“Ад школьнага парога…”

Аляксейчык Мікалай Андрэевіч

(1913-1983)

Нарадзіўся 25 жніўня 1913 года ў в.Хатляны. Закончыў 4-х гадовую школу ў 1926 годзе. Працаваў у пункце ліквідацыі бязграматнасці і адначасова актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі калгаса імя Дзяржынскага ў Хатлянах у 1929 годзе.

У 1931 годзе паступіў на аднагадзічныя курсы Мінскага педтэхнікума, пасля яго заканчэння працаваў загадчыкам пачатковай школы ў в.Галаўныя Ляды,  Бярэзінскага раёна, У 1932 годзе па камсамольскай пуцёўцы накіраваны на вучобу рабфабрыкі пры Ленінградскім аўтадарожным інстытуце.  У  1934 годзе паступіў у Ленінградскі аўтадарожны інстытут па спецыяльнасці дарожныя і падымальна-транспартныя машыны, які закончыў у 1940 годзе.

З 1941 па 1946 гады служба ў Чырвонай Арміі. Абараняў Ленінград, удзельнік баёў на Арлова-Курскай дузе, пры Карсунь-Шаўчэнскай і Яска-Кішынёўскай аперацыях. Вызваляў Румынію, Балгарыю, Югаславію, Венгрыю.           

Баявыя ўзнагароды: ордэн “Чырвонай Зоркі”, пяць медалёў.

Да мірнай працы прыступіў у 1946 годзе начальнікам эксплуатацыі мінскай аўтабазы “Саюззаготтранс”. У 1947 годзе паступіў у аспірантуру інстытута сельскай гаспадаркі АН БССР. У 1951 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме “Механізацыя сельскай гаспадаркі” і да 1959 года працуе ў  БІМСГ на пасадах: малодшага навуковага супрацоўніка, загадчыка лабараторыі эксплуатацыі трактароў, намеснікам дырэктара па навуковай частцы.

У 1959 годзе  Мінскі абком партыі прапануе М.А.Аляксейчыку на пасаду старшыні калгаса імя Дзяржынскага, дзе ён спалучае навуковую працу з вытворчай. Выканаў вялікую работу па ўздыму гаспадаркі, укараненню комплекснай механізацыі ў раслінаводства і жывёлагадоўлю, ён у канцы 1961 года вяртаецца на працу ў інстытут. Становіцца дацэнтам кафедры, загадчыкам кафедры “Эксплуатацыя машынна-транспартнага парку”, адначасова займаецца навуковымі даследаваннямі па павышэнні эфектыўнасці выкарыстання сельскагаспадарчай тэхнікі ва ўмовах БССР.

Аляксейчыкам М.А. напісана і апублікавана больш за  50 печатных работ, пад яго кіраўніцтвам выканана пяць  дысертацый кандыдата тэхнічных навук, выдана 10 кніжак, якія шырока выкарыстоўваюцца для падрыхтоўкі інжынерна-тэхнічных работнікаў і механізатараў сельскагаспадарчай вытворчасці.

Аляксейчык М.А. актыўна удзельнічаў і ў грамадскай працы, членам Савета пры БІМСГ па абароне кандыдацкіх дысертацый, навукова-тэхнічнага Савета МСГБССР, камісіі Дзяржкамітэта па прафтэхадукацыі пры СМ БССР, камісіі народнага кантролю пры інстытуце і інш.

За стварэнне комплекса машын для сельскай гаспадаркі, навукова-педагагічную дзейнасць М.А. Аляксейчык тры разы (1958, 1960, 1973 г.г.) узнагароджаны Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР, яго работы на ВДНГ СССР адзначаны 4-мя медалямі, у 1979 г. яму прысуджана Ганаровае званне “Заслужаны інжынер сельскай гаспадаркі Беларускай ССР”.

М.А.Аляксейчык трымаў пастаянную сувязь са школай, прысутнічаў на ўрачыстых мерапрыемствах, выступаў перад вучнямі і настаўнікамі.

Памёр у 1983 годзе, пахаваны ў Хатлянах.

 

 

Батурыцккая Надзея Вікенцьеўна

 

 

Нарадзілася 05.02.1937 года ў в.Альхоўка. У 1955 годзе скончыла Хатлянскую сярэднюю школу з сярэбраным медалём (першая медалістка) і адразу паступіла на біялагічны факультэт БДУ імя Леніна. Пасля заканчэння ўніверсітэта два гады працавала ў школе-інтэрнаце № 1 г.Маладзечна, а потым у Талькаўскай СШ Пухавіцкага раёна.

У 1963 годзе Надзея Вікенцьеўна паступае ў аспірантуру біялагічнага факультэта на кафедру мікрабіялогіі і вірусалогіі. 10 месяцаў стажыравалася на кафедры мікрабіялогіі Карлавага ўніверсітэта ў Празе. Пасля заканчэння аспірантуры засталася працаваць у выдавецтве БДУ, рэдактарам прыродазнаўчай і тэхнічнай літаратуры і адначасова займаецца навуковай і даследчай дзейнасцю. Выдала ў сааўтарстве два вучэбнікі для студэнтаў біялагічных факультэтаў універсітэтаў і сем навуковых прац, па выніках якіх абараніла дысертацыю.

У 1975 годзе Н.В.Батурыцкая прайшла па конкурсу ў НДІ педагогікі Міністэрства асветы БССР на пасаду старшага навуковага супрацоўніка па спецыяльнасці “методыка выкладання біялогіі”. Спіс яе навукова-метадычных прац папаўняецца 90 выданнямі па актуальных праблемах навучання ў сярэдняй школе, навучанні біялогіі і экалагічным выхаванні, стварэнню айчыннай сістэмы біялагічнай адукацыі. Распрацоўцы адукацыйных стандартаў і праграм па біялогіі. Апошнія тры гады жыцця Н.В.Батурыцкая працуе ў лабараторыі тэхнічнай адукацыі, распрацоўвае эксперыментальны вучэбны план для сельскіх школ прыродазнаўчага і сельскагаспадарчага профілю, прыкладнае палажэнне аб аграрных класах.

Пастаянна друкавалася ў часопісах “Адукацыя і выхаванне”, “Народная асвета”, “Біялогія ў школе”, расійскіх выданнях.

З 1972 года член саюза журналістаў беларусі. Узнагароджана 3-мя ганаровымі граматамі інстытута, ганаровай граматай міністэрства асветы БССР. У 2002 годзе пайшла з жыцця. Вядомы вучоны, рэдактар прыродазнаўча-тэхнічнай, навуковай і вучэбна-метадычнай літаратуры Батурыцкая Н.В. пахавана ў Мінску.

 

Батурыцкі Уладзімір Вікенцьевіч

   Нарадзіўся ў 1934 годзе ў в.Альхоўка. У 1955 годзе закончыў    Хатлянскую сярэднюю школу і адразу быў прызваны ў армію.

  Пасля службы на Балтыцы (1955-1958 г.г.) працаваў загадчыкам ізба-  чытальні ў Хатлянах, загадчыкам клуба, інструктарам культуры, першым  сакратаром камсамола Уздзенскага раёна.

  У снежні 1962 года Уздзенскі раён скасаваны. Батурыцкі У.В. працуе  даследавацелем Пухавіцкага раёна і адначасова вучыцца на юрыдычным  факультэце БДУ імя Леніна. Потым на працягу сямі гадоў (1971-1978 г.г.)  праца ў Пухавіцкім РККПБ інструктарам, старшынёю парткамісіі, другім  сакратаром.

У 1978 годзе Батурыцкі У.В. пераведзены начальнікам аддзела ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама, а ў 1986 годзе намеснікам начальніка вучэбнага цэнтра МУС БССР.

Пасля звальнення ў запас у званні палкоўніка міліцыі працуе дэканам факультэта права інстытута кіравання фінансаў і эканомікі, потым начальнікам аховы РУП “Отель Минск”.

За працоўную дзейнасць Батурыцкі У.В. узнагароджаны 8-ю медалямі, больш 40 разоў атрымаў заахвочванні ў рабоце, знакам “Выдатнік палітасветы СССР”.

Батурыцкі У.В. напісаў словы і музыку да песні “Хатлянскі вальс”, з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам выступленняў у Хатлянах вядомых беларускіх работнікаў, калектываў культуры і мастацтва: І.Лучанка,  “Песняроў”, “Верасоў”, “Хора ветэранаў” і г.д.

 

Бялевіч Антон Пятровіч

 

  Нарадзіўся 14 мая 1914 года ў в.Дуброўка, закончыў няпоўную    сямігадовую школу ў 1928 годзе.

  Пачаў працаваць загадчыкам хаты-чытальні пры Сельскім Савеце і  пункце ліквідацыі бязграматнасці, адначасова навучаўся ў магілёўскім  педтэхнікуме. Адчуўшы недахоп ведаў, у 1933 годзе паступіў на масавы  факультэт Магілёўскага інстытута палітсавета. Пасля заканчэння і  нстытута ў 1935 годзе А.П.Бялевіч працуе загадчыкам аддзела  Пухавіцкай раённай газеты “За калгасы” і друкуе свае нарысы ў газетах  “Чырвоная Змена”, “Звязда”. У 1936 годзе кіраўніцтва газеты абвінілі  ворагамі ўлады і закрылі. А.П.Бялевіч працуе кладаўшчыком у райпрам-  камбінаце, а ў 1937-1939 г.г. нарысістам у газетах “Чырвоная Змена”,  “Звязда”.

  У гады Вялікай Айчыннай вайны працуе на радыё і рэдакцыі  ілюстраванага выдання “Раздавім фашысцкую гадзіну” у г.Мінску. У 1942 годзе цэнтральным штабам партызанскага руху з групай беларускіх паэтаў і пісьменнікаў накіраваны ў тыл ворага для асвятлення ў друку баявых дзеянняў партызан. Творы ваеннага часу А.П.Бялевіча друкуюцца у беларускіх выданнях, газеце «Известия», часопісе «Новый мир». У 1943 годзе А.П.Бялевіча прымаюць у саюз пісьменнікаў СССР, а ў 1944 годзе выйшаў у Маскве яго першы паэтычны зборнік “Чалавек з Дубравы”.

Пасля вайны А.П.Бялевіч працуе ў газетах “Літаратура і мастацтва”, “Савецкі селянін”, піша творы пра тое, што добра ведае, што назаўсёды засталося ў памяці.

А.П.Бялевіч напісаў 30 кніжак вершаў, паэм, нарысаў, у тым ліку 2 кніжкі для дзяцей “Тарасікава дарожка”, “Дабрадзейны асілак”.

А.П.Бялевіч шмат часу аддаваў перакладніцкай працы з польскай і рускай мовы твораў Міцкевіча, Твардоўскага, Бажаны, Малышкі і інш. На яго вершы напісаны песні кампазітарамі А.багатыровым і я.Цікоцкім.

У 1978 годзе А.П.Бялевіч падрыхтаваў апошні зборнік сваіх вершаў “Сасна ў жыццё”, які надрукаваны пасля яго смерці.

Памёр А.П.Бялевіч у 1978 годзе. Пахаваны  ў Мінску. Ва Узде адна з вуліц названа яго імем.

Шыкіравая (Балашэвіч) Любоў Максімаўна

 

   Нарадзілася ў 1924 годзе ў в.Хатляны. У 1936 годзе скончыла  Хатлянскую няпоўную сярэднюю школу і педагагічнае  вучылішча ў г.Мінску ў 1940 годзе. У гады Вялікай Айчыннай  вайны – партызанка атрада “Патрыёт Радзімы” брыгады  Варашылава. Узнагароджана медалём “Партызан ВАВ”, “За    перамогу над Германіяй”, юбілейнымі медалямі.

  Пасля Вялікай Айчыннай вайны закончыла Мінскі педагагічны і  нстытут і працавала настаўнікам у школах г.Мінска.

  У 1953 годзе за выдатныя поспехі ў галіне народнай асветы  ўзнагароджана знакам выдатнік народнай асветы БССР, а ў  1960 годзе ёй прысуджана ганаровае званне “Заслужаны    настаўнік школ БССР”.

 

Учительница

Посвящается заслуженной учительнице школ БССР Л.М.Шикиряевой

 

Берёз кудрявых пожелтели пряди,

В садах не слышен птичий хоровод.

Вновь на столе у Вас лежат тетради

И ждут оценок, первых в этот год.

А сколько их поставлено до ныне?..

И знали Вы, читая не спеша,

Что за тетрадною обложкой синей

Лежит мальчишки сложная душа.

И жили Вы тогда её тревогой.

В заботах дни бывали коротки…

Пошли по верной жизненной дороге

Когда-то “трудные” ученики.

Я тоже рад теперь судьбой своею,

Но захожу на школьный двор тайком

И об одном лишь молча сожалею,

Что Вашим не был я учеником.

И.Бегун

 

Трухан Антон Антонавіч

 

 

   Нарадзіўся 28 кастрычніка 1928 года ў в.Хатляны.

   Закончыў 6 класаў Хатлянскай сярэдняй школы. У кастрычніку 1946      года паступіў у школу ФЗН №30 г.Мінска па спецыяльнасці каменшчык.

 

    Пасля заканчэння ФЗН накіраваны на працу “Белтрансбут” трэста  №315  па спецыяльнасці. Адпрацаваў у трэсце 61 год, з іх 25 гадоў    брыгадзірам комплекснай брыгады. За гады працы авалодаў прафесіямі  печніка, стропшчыка, абліцоўшчыка і др.

  За добрасумленную працу кіраўніцтвам трэста ўзнагароджваўся    значком “Победитель соцсоревнований” па гадам і пяцігодам.

У 1970 годзе Трухан А.А. узнагароджаны Ганаровай Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, а 29 лістапада 1971 гда яму прысвоена ганаровае званне “Заслужаны будаўнік БССР”.

У 1974 годзе ён узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, а ў 1986 годзе – ордэнам Леніна.

Вельмі любіў футбол, якую перадаў сыну. Сын, Трухан Юра, стаў прафесійным футбалістам, выступаў за мінскае “Дынама”, зборную Беларусі.

Памёр Трухан А.А. 03.06.2008 года.

 

 

 

Саладуха Віталій Аляксандравіч

 

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў в.Чырвоная Горка.

Хатлянскую сярэднюю школу закончыў ў 1975 годзе, а ў 1980 годзе факультэт радыёфізікі і электронікі БДУ імя Леніна.

Па размеркаванні працаваў ў СТКБ “Інтэграл” праграмістам, потым служба ў войску. Пасля дэмабілізацыі ў 1983 годзе, вярнуўся на ранейшае месца працы.

Дзесяць гадоў працаваў дырэктарам завода “Транзістар”, а з 2011 года генеральны дырэктар ААТ “Інтэграл”.

 

 

Салавей Іван Мікалаевіч

 

Нарадзіўся 6 жніўня 1916 года ў в.Хатляны.

У 1934 годзе закончыў Хатлянскую сямігодку і адразу паступіў на рабфак інстытута народнай гаспадаркі ўг.Мінску, а ў 1935 годзе стаў студэнтам геаграфічнага факультэта БДУ імя Леніна. Вучобу ў універсітэце спалучаў з працаю настаўніка геаграфіі ў Вясейскай СШ Слуцкага раёна. Універсітэт закончыў у 1940 годзе. З 1943 года знаходзіўся ў партызанскім атрадзе “Патрыёт Радзімы”, брыгады Варашыева № 300.

Пасля  вызвалення г.Мінска ад фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе накіраваны наркамам асветы ў распараджэнне Брэсцкага абкама партыі. Да 1946 года загадвае вучэбнай часткай інстытута ўдасканалення настаўнікаў і адначасова выкладае геаграфію ў школе № 1 г.Брэста і на курсах пры абкоме партыі.

У 1946 годзе пераязджае ў г.Мінск на працу навуковым супрацоўнікам Мінскай балотнай станцыі, а ў 1947 годзе паступае ў аспірантуру Беларускага навукова-даследчага інстытута балотнай гаспадаркі. Пасля заканчэння аспірантуры ў 1949 годзе працуе малодшым навуковым супрацоўнікам балотнай станцыі. А з 1950 года малодшым навуковым супрацоўнікам НДІ балотнай гаспадаркі.

У 1955 годзе абараніў дысертацыю і яму прысвоена вучоная ступень кандыдата с/г навук па спецыяльнасці глебазнаўства і аграхімія. З дня адкрыцця Беларускага навукова-даследчага інстытута глебазнаўства і аграхіміі і канца працоўнай дзейнасці працуе ў ім старэйшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела, сектара.

З 1957 года непасрэдна ўдзельнічае ў рабоце па картаграфаванню глебаў Беларусі і адначасова ажыццяўляе навукова-метадычнае кіраўніцтва занальнымі аграхімічнымі лабараторыямі, атрадамі інстытута па даследаванню глебаў калгасаў, саўгасаў, лясгасаў.

У выніку гэтай работы ўсе гаспадаркі Рэспублікі атрымалі глебавыя карты і аграхімічныя картаграмы, якія з’яўляюцца навуковай асновай вядзення сельскай гаспадаркі.

Салавей І.М. з’яўляецца аўтарам 86 навуковых работ, у тым ліку сааўтар “Методыкі глебавых даследаванняў”, манаграфіі “Глебы Беларускай ССР”, глебавай карты Белорусской ССР”, якая з’яўляецца навейшым вучэбным дапаможнікам для вышэйшых і сярэдніх вучэбных устаноў, тры разы ўдзельнічаў у ВДНГ СССР і адзін раз ВДНГ БССР”.

Працам Салаўя І.М. па даследаванню глебаў Беларускай ССР дадзена высокая адзнака ў краіне: яму прысуджана ў 1976 годзе Дзяржаўная прэмія БССР; узнагароджаны Ганаровай Граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР; 6-цю Ганаровымі Граматамі МСГ БССР; двумя медалямі ВДНГ СССР; ордэнам “Знак Пашаны”.

Памёр.

 

Трухан Аляксандр Васільевіч

Нарадзіўся 03.01.1954 года ў в.Хатляны. У 1971 годзе закончыў Хатлянскую сярэднюю школу і адразу паступіў на гістарычны факультэт БДУ імя Леніна. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1976 годзе, інструктарам Асіповічскага райкома камсамола. Загадчыкам аддзела, другім сакратаром камсамола гэтага раёна, загадчык аддзела школьнай моладзі і піянераў Магілёўскага абкома камсамола.

У 1982 годзе пераведзены на работу ў апарат ЦКВЛКСМ Беларусі, загадчыкам аддзела школьнай моладзі і піянераў і адначасова вучыцца завочна ў вышэйшай партыйнай школе па спецыяльнасці палітолаг.

Трухан А.В. – адзін з арганізатараў дзіцячага фонда Беларусі. У кастрычніку 1987 года ён выбіраецца дэлегатам на 1-ую канферэнцыю савецкага дзіцячага фонда імя У.І.Леніна ў Маскве, а потым – сакратаром па стварэнню Беларускага аддзялення дзіцячага фонда. У 1988 годзе ён выбраны намеснікам  старшыні Беларускага аддзялення савецкага дзіцячага фонда, а з 2001 года – дырэктар Беларускага дзіцячага фонда.

Трухан А.В. удзельнік распрацоўкі і выканання праграм Дзіцячага фонду “Чарнобыль і дзеці”, “Сироты в семьях”, “Тёплый дом”, “Семья”. Прымаў удзел у падрыхтоўцы праекта першага варыянта праграмы “О правах ребёнка”, сааўтар даклада дя ААН «дети и женщины Белоруссии» (1995 г.), член групы па падрыхтоўцы штогодняга Нацыянальнага даклада Рэспублікі Беларусь “Положение детей в Республике Беларусь” і др.

Трухан А.В. за вялікую работу па выхаванню дзяцей і моладзі, канкрэтную дапамогу дзецям і дзіцячым установам ўзнагароджаны: Ганаровай Граматай Прэзідыума Вяроўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Граматай Міністэрства адукацыі БССР, значком “Выдатнік адукацыі РБ”, шматлікімі ўзнагародамі ЦКЛКСМБ і ЦКВЛКСМ.

Прадаўжае працаваць дырэктарам Беларускага дзіцячага фонду.

 

 

Міхайлоўскі Антон Уладзіміравіч

 

 

Нарадзіўся ў 1936 годзе ў в.Хатляны. Пасля заканчэння сямі класаў Хатлянскай сярэдняй школы ў 1952 годзе вучыўся год у Сямёнавічскім СПТУ па спецыяльнасці экскаватаршчык. Пасля атрымання прафесіі працаваў у СМУ г.Узда, Грэск, Каралёва. У 1955-1957 гадах служба ў савецкай арміі па ваенных спецыяльнасцях стралок, мінамётчык, связіст Рагачоўскай дывізіі, якая базіравалася ва Уруччы.

Пасля дэмабілізацыі праца работнікам, майстром па канавам у Уздзенскім водаканале.

У 1966 годзе атрымаў завочна сярэднюю адукацыю ў Хатлянскай сярэдняй школе і прыступіў да працы дырэктара Хатлянскага сельскага Дома Культуры. У гэты перыяд вучыцца на курсах пры доме творчасці ў г.Мінску па спецыяльнасці мастак-афарміцель.

З 27.06.1971 года ўчастковы інспектар Уздзенскай раённай міліцыі і адначасова вучыцца завочна ў сярэдняй спецыяльнай школе міліцыі ў г.Мінску па спецыяльнасці юрыст, якую скончыў у 1974 годзе. Пасля 23 гадоў службы ў званні маёра міліцыі закончыў працоўную дзейнасць. Ветэран працы, у сучасны час мастак-аматар, піша карціны на прыродную тэматыку, захапляецца пчалярствам.

 

Махнач Аляксандр Сямёнавіч

 

Нарадзіўся 08.02.1918 года ў в.Хатляны. Пасля заканчэння ў 1934 годзе Хатлянскай сямігодкі, паступіў у Мінскі педагагічны тэхнікум, а ў 1935 годзе перайшоў вучыцца на рабфак станцыі Негарэлае. Студэнтам факультэта геаграфіі Мінскага педагагічнага інстытута стаў у 1936 годзе. Вучобу ў інстытуце спалучаў з працаю у школе рабочай моладзі № 5 г.Мінска, а на 4 курсе Наркамасветы БССР яго накіроўвае на працу ў сельскую школу в.Рудня Чэрвеньскага раёна. Прышлося працаваць і адначасова прадаўжаць вучобу. У чэрвені 1940 года А.С.Махнач на “выдатна” закончыў інстытут, а ў восень прызываецца ў Чырвоную Армію.

Прайшоў усю вайну ў складзе Паўднёва-Заходняга, Сталінградскага і 1-га Украінскага франтоў. Абараняў і вызваляў спачатку родную зямлю, потым Польшчу, Чэхаславакію, штурмаваў Берлін і Прагу. Вайну закончыў маладым лейтэнантам. Быў салдатам, камандзірам аддзялення, намеснікам камандзіра батарэі, камандзірам батарэі. Баявыя ўзнагароды: Ордэн “Чырвонай Зоркі”, медалі “За адвагу”, “За вызваленне Прагі”, “За ўзяцце Берліна”, “За Перамогу над Германіяй” і інш.

Да мірнай працы А.С.Махнач вярнуўся ў 1946 годзе. Працаваў кансультантам Міністра адукацыі БССР, намеснікам загадчыка аддзела ЦКВЛКСМБ па рабоце з піянерамі і школьнікамі, а ў 1947 годзе паступіў у аспірантуру пры Акадэміі Навук БССР па спецыяльнасці “Літалогія”. Адначасова закончыў завочна нафтавы інстытут у Маскве і пачаў работу над кандыдацкай дасертацыяй, якую абараніў у 1950 годзе.

Усё жыццё прысвяціў вывучэнню нетраў Беларусі, яе багаццяў. У 1959 годзе за глыбокае даследаванне старажытных ледніковых фармацый А.С.Махначу прысуджана  вучоная ступень доктара геолага-мінералагічных навук, прысваенне звання прафесара па спецыяльнасці “Літалогія”. Ён актыўна ўдзельнічае ў адкрыцці на тэрыторыі Беларусі радовішчаў калійных і каменных солей, жалезных руд, гаручых сланцаў, іншых карысных выкапняў. За адкрыццё нафтавых залежаў у Прыпяцкай упадзіне стаў у 1972 годзе лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР. За кіраўніцтва работамі па даследаванню нетраў Беларусі А.С.Махнач два разы ўзнагароджаны Міністэрствам геалогіі СССР значком “Выдатнік разведкі нетраў”, а галоўны камітэт ВДНГ СССР два разы ўзнагародзіў сваёй высшай узнагародай “Дыпломам Гонару”.

А.С.Махнач публікаваў 26 манаграфій і больш 300 у сааўтарстве з іншымі вучонымі, падрыхтаваў 12 кандыдатаў геолага-мінералагічных навук, некалькі дактароў навук. Прызнанне заслуг А.С.Махнача з’явілася выбранне яго ў 1959 годзе членам-карэспандэнтам, а ў 1970 годзе – акадэмікам АНБССР. Яму прысвоена званне “Заслужаны дзеяч навукі Беларусі” і Ганаровым членам Расійскай акадэміі навук.

Вялікі ўклад А.С.Махнача ў развіцці навукі Беларусі, расшырэнні і паглыбленні даследаванняў у АНБССР. У 1969-1973 гадах ён галоўны вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР, з 1985- кіраўнік пастаяннай камісіі па навуцы і тэхніцы Вярхоўнага Савета БССР.

За заслугі ў развіцці геалагічнай навукі і вялікі ўклад ва ўмацаванне мінеральна-сыравіннай базы А.С.Махнач узнагароджаны ордэнамі “Леніна”, “Працоўнага Чырвонага Сцяга”, “Знак Пашаны”, “Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР і Ганаровымі Граматамі АНБССР, ЦК ВЛКСМ і др.

А.С.Махнач паспяхова спалучаў навуковую, навукова-арганізацыйную работу з грамадскай і дзяржаўнай. У розныя гады быў сакратаром камітэта камсамола АН БССР, узначальваў прафсаюзную арганізацыю, быў сакратаром парткома Акадэміі, членам Першамайскага раёна г.Мінска і Мінскага абкома КПБ. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Саевта БССР 8, 9, 10, 11 – га сазываў, дэлегатам 27, 28, 29, 30 з’ездаў партыі.

А.С.Махнач быў часта ў школе, выступаў перад настаўнікамі і вучнямі, прысутнічаў на школьных мерапрыемствах.

Памёр у 2006 годзе.

 

 

Лычкоўскі Аляксандр Аляксандравіч

Нарадзіўся 07.04.1950 года ў в.Забалацце.

У 1966 годзе закончыў 8 класаў Хатлянскай сярэдняй школы і адразу паступіў у Мінскае ДПТУ-34 па спецыяльнасці слесар-вагоннік. У 1968 годзе, як аднаго з лепш падрыхтаваных выпускнікоў вучылішча, яго накіроўваюць слесарам 4-га разраду на Мінскі вагонна-рамонтны завод.

Тры гады (1969-1971) служба ў палку марской пяхоты Балтыйскага Ваенна-Марскога флоту. У 1970 годзе ўдзельнічаў у ліквідацыі Араба-Ізраільскага канфлікту. Пасля дэмабілізацыі вяртаецца на ранейшае месца працы, якой прысвячае 44 гады свайго жыцця.

За гады працы Лычкоўскі А.А. штогод узнагароджваўся кіраўніцтвам завода цэннымі падарункамі ці Граматамі, падзякамі, прэміямі. Яго працу высока ацаніла і краіна. Ён узнагароджаны “Ганаровай Граматай” Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2002), значком “Ганаровы чугуначнік” (2006).

У цяперашні час Аляксандр Аляксандравіч на заслужаным адпачынку, знаходзячыся ў вёсцы сустракаецца з вучнямі мясцовай школы і расказвае аб сваёй працы.

 

 

 

Ламака Антон Фёдаравіч

 

Нарадзіўся ў 1934 годзе у в.Хатляны. Скончыў 7 класаў Хатлянскай школы ў 1950 годзе і адразу паступіў на вучобу ў Мінскае ФЗН-80. Пасля заканчэння ФЗН-80 да 1956 года працаваў на будоўлях у г.Мінску.

У 1956 годзе пераяджае  на радзіму ў в.Хатляны, працуе да выхаду на пенсію спачатку ў будаўнічай брыгадзе, потым кладаўшчыком у роднай гаспадарцы.

Хатлянскі самародак – так назвалі Антона Фёдаравіча ў хатлянах. Спецыяльных навыкаў нідзе не атрымліваў, мастацкіх вучылішчаў не заканчваў. Мастак з народа, напісаў больш ста пейзажных карцін, якія захоўваюцца ў школе, дзіцячым садку, Доме культуры, у сваёй хатцы-музеі, у многіх аматараў жывапісу хатлян, раёна, вобласці.

Займаўся Антон Фёдаравіч вырабам чучалаў звяроў і птушак, рыб. Ён быў добры сталяр, выдатны пчаляр і рыбалоў, паляўнічы. Ствараў дэкаратыўныя вырабы з абычных знойдзеных у прыродзе матэрыялаў (карчоў, рагоў, сучкоў і др.).

Антон Фёдаравіч – адзін з арганізатараў па рэстаўрацыі Хатлянскай царквы. Пакінуў аб сабе добрую памяць.

Цуды, зробленыя рукамі Антона Фёдаравіча, можна заўсёды паглядзець у школьным музеі, музеі-хатцы на сядзібе.

 

 

Хлопицкая Мария Иосифовна

Родилась в 1935 году в д.Хотляны. Окончила Хотлянскую среднюю школу в 1954 году и поступила на филфак БГУ им.Ленина. После окончания учёбы работала в Клецком районе, преподавала белорусский язык и литературу в Гурновской СШ. Работала завучем и директором этой школы. В 1960 году вышла замуж за Константина Петровича Приемко. В 1964 году семья переехала в г.Несвиж.

Мария Иосифовна здесь долгие догы работала заведующей методкабинетом Районо, председателем РК профсоюза работников народного образования. Награждена медалями “За трудовую доблесть” и “100-летие со дня рождения В.И.Ленина”. Она являлась отличником народного образования СССР”. Ушла из жизни в 2013 году.

 

 

 

 

 

 

 

Приемко Константин Петрович

 

Родился в 1932 году в д.Волок. Окончил Хотлянскую семилетку в 1951 году. Работал в местном колхозе им.Дзержинского, служил сотрудников в окружной газете «Во славу родины». После службы окончил Новопольский сельскохозяйственный техникум, писал статьи и заметки в газету «Знамя юности». По рекомендации этой газеты поступил заочный факультет журналистики БГУ им.Ленина. Работал в Клецкой и Несвижской районных газетах заведующим сельхозотдела. Сотрудничал с областной газетой «Минская правда», куда  и был зачислен в штат на должность собственного корреспондента по Клецкому, Столбцовскому и Несвижскому районах. Там и трудился почти 30 лет до ухода на пенсию.

Член союза журналистов СССР, награждён медалью «100-летие со дня рождения В.И.Ленина». В 1978 году на конкурсе очеркистов удостоен приза союза журналистов БССР «Золотое перо».

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

згарнуць

Гісторыя адной школы

01.08.2022

 

Гісторыя адной школы

1864 год – царкоўна-прыходская школа

1920 год – аднакласная школа

1924 год – 4-х класная школа

1931 год – сямігадовая школа

1951 год – сярэдняя школа

 

Першая школа ў Хатлянах была адкрыта ў 1864 годзе. Была яна царкоўна-праходскай. Навучаў у школе дзяцей селянін Аляксандр Селівончык, які закончыў курс народнага вучылішча. Школу наведвала 14 хлопчыкаў. Заняткі вяліся ў сялянскай хаце. Закону Божаму навучаў свяшчэннік Аляксандр Каржанеўскі, які закончыў духоўную семінарыю. Гэта быў першы настаўнік з хатлянцаў.

У 1895 годзе на мураваным фундаменце быў уведзены першы будынак школы даўжынёй 20, шырынёй 11 і вышынёй 4 аршыны. Школа стаяла цераз дарогу ад царквы.

У 1924 годзе Хатлянская аднакласная школа пераўтварылася ў чатырохкласную. З кожным годам дзяцей станавілася ўсё больш. Стары будынак не памяшчаў усіх вучняў. Таму ў 1926 годзе пачалося будаўніцтва новай школы. 1 верасня 1927 года яна адчыніла свае дзверы вучням. Школа знаходзілася на тым месцы, дзе зараз стаіць магазін. Будынкі старой і новай школы спалены гітлераўцамі ў пачатку чэрвеня 1944 года.

Бясплатная адукацыя пры савецкай уладзе дала магчымасць вучыцца большай колькасці дзяцей. Рос лік вучняў у Хатлянскай пачатковай школе, расло жаданне вучыцца. 

Загадчык школай Іосіф Іванавіч Папкоўскі дабіўся пераўтварэння пачатковай школы ў няпоўную сярэднюю. Да 1932 года І.І.Пакоўскі кіраваў Хатлянскай школай.

У жніўні 1932 года дырэктарам Хатлянскай НСШ быў прызначаны Максім Аўрамавіч Нікіценка.  У 1934 годзе адбыўся першы выпуск Хатлянскай няпоўнай школы. 26 вучняў атрымалі пасведчанні аб яе заканчэнні.

У 1949 годзе дырэктарам школы прызначаны Павел Мікалаевіч Кашуба.

У 1951 годзе школа ператворана ў сярэднюю.

У кастрычніку 1968 года пачалося будаўніцтва цаглянага будынка школы. Узначаліў яго былы выпускнік школы, а потым дырэктар Міхаіл Васільевіч Бялевіч.

З 1969 года па 1978 год дырэктарам Хатлянскай сярэдняй школы стаў Уладзімір Аляксандравіч Камко.

З 10 сакавіка 1978 года дырэктарам школы пачаў працаваць Мацвей Мікалаевіч Мацукевіч.

З 2011 года дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі “Хатлянская сярэдняя школа” Уздзенскага раёна з’яўляецца Надзея Віктараўна Рамановіч.

згарнуць